Поиск по сайту:

Slim watches are very popular among non-watch folk due to their visual benefits and lots of fashion brands are pushing out pieces of junk in these thin packages to cater to those desires. When I was newer to best swiss watches replica I wasn't particularly into the more traditional brands like Seiko as their popular models all seemed to be quite thick for my thin wrist. It's nice to see them trying something new with this model, perhaps they can capture some of that audience?
Погода Слуцк
Информация сайта pogoda.by

Добро пожаловать в литературное кафе. Располагайтесь поудобнее. Кофе? Чай? Еще что-нибудь? Хорошо, сейчас будет. Предлагаем вам произведения наших писателей-земляков. Читайте и наслаждайтесь.

ОПРОС

Какую литературу вы читаете?

художественную
научно-популярную
справочную
периодические издания
не читаю

Лобан Мікалай Паўлавіч

(27.10.1911 – 28.12.1984)

беларускі пісьменнік, мовазнаўца

 

Нарадзіўся ў вёсцы Чапліцы Слуцкага раёна ў сялянскай сям"і. У 1926 годзе скончыў сямігадовую школу ў Слуцку і стаў працаваць у роднай вёсцы паштальёнам і бібліятэкарам. Пасля заканчэння ў 1931 годзе слуцкіх двухгадовых педагагічных курсаў настаўнічаў у Слуцкім, Любанскім і Пухавіцкім раёнах. У 1939 годзе паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта, а праз год перавёўся ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Паўлавіч прасіўся на фронт, але яго прызналі непрыгодным да службы ў арміі. Тады ён прабраўся з Мінска да горада Волхаў у Ленінградскай вобласці і дамогся свайго: стаў салдатам, а праз некаторы час яго прызначылі камандзірам аддзялення. У адным з баёў на Волхаўскім фронце 27 верасня 1941 года Мікалай Паўлавіч быў паранены ў шыйны пазванок асколкам ручной гранаты. Санітарны цягнік, у якім яго адправілі ў тыл, 2 кастрычніка трапіў пад варожую бамбёжку. Ён цудам застаўся жывы, амаль тры месяцы лячыўся ў шпіталі ў Кіраве, а потым да 21 красавіка 1942 года – у Іркуцку. Па стану здароўя быў дэмабілізаваны, прыкладна год выкладаў рускую мову і літаратуру ў пасёлку Келераўка ў Казахстане, а ў 1945 годзе закончыў вучобу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1944 – 1967 гадах быў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук Беларусі, у 1967 – 1968 гадах – загадчык рэдакцыі выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя», потым да 1978 года – зноў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа: загадчык сектара, навуковы супрацоўнік.

Першае сваё апавяданне Мікола Лобан надрукаваў у 1930 годзе. Ён – аўтар аповесці «Іркуцянка» (1953), раманаў «На парозе будучыні» (1964), «Гарадок Устронь» (1970), «Шэметы» (1981), што склалі трылогію.

У 1984 годзе пабачыла свет кніга Міколы Лобана «Пяць раніц тыдня» (эсэ, асацыяцыі, артыкулы). За гэту кнігу пісьменніку ў 1985 годзе пасмяротна была прысуджана Літаратурная прэмія імя Івана Мележа Саюза пісьменнікаў БССР. Разам з Эдзі Агняцвет Мікола Лобан пераклаў на беларускую мову аповесць Максіма Горкага «У людзях».

Мікола Лобан набыў вядомасць і як навуковец. Ён удзельнічаў у складанні «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (1959), «Арфаграфічнага слоўніка» (з М.Р. Суднікам, 1948, 1961, 6 е выданне перапрацаванае і дапоўненае ў 1990), «Руска-беларускага слоўніка» (1953), «Беларускарускага слоўніка» (1962).

У памяць пра выдатнага пісьменніка і навукоўца Міколу Лобана адна з вуліц горада Слуцка названа яго імем.

Назад