Поиск по сайту:

Slim watches are very popular among non-watch folk due to their visual benefits and lots of fashion brands are pushing out pieces of junk in these thin packages to cater to those desires. When I was newer to best swiss watches replica I wasn't particularly into the more traditional brands like Seiko as their popular models all seemed to be quite thick for my thin wrist. It's nice to see them trying something new with this model, perhaps they can capture some of that audience?
Погода Слуцк
Информация сайта pogoda.by

Добро пожаловать в литературное кафе. Располагайтесь поудобнее. Кофе? Чай? Еще что-нибудь? Хорошо, сейчас будет. Предлагаем вам произведения наших писателей-земляков. Читайте и наслаждайтесь.

ОПРОС

Какую литературу вы читаете?

художественную
научно-популярную
справочную
периодические издания
не читаю

Мурашка Рыгор

(3(16).02.1902 - 04.1944)

беларускі пісьменнік

 

Нарадзіўся у в. Бязверхавічы Слуцкага раёна ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў народнай школе. Скончыў 2-класную валасную школу (1916), у 1917—1918 вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Удзельнічаў у барацьбе з польскімі акупантамі на Случчыне (1919—1920). З 1920 г. член РКП(б). У 1920—1921 і 1924—1926 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921—1924 — на савецкай і партыйнай рабоце. Член «Маладняка». Адказны сакратар часопіса «Бальшавік Беларусі» (1926—1929), загадчык аддзела мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1930—1933). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Падчас рэпрэсій 1930-х не пацярпеў, але быў сведкам раскулачвання сваякоў-аднасяльчанаў.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Мінску. У «Беларускай газеце» быў апублікаваны яго нарыс пра здачу Мінска Чырвонай Арміяй, уцёкі партыйнага кіраўніцтва, у гэтай жа газеце Р. Мурашка пачаў публікаваць і новую аповесць, але не скончыў яе. З 1943 г. у мінскім падполлі, затым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Загінуў у красавіку 1944 г. у час прарыву блакады.

Дэбютаваў празаічны творам у 1924 г. (допіс селькора ў газеце «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Стрэл начны ў лесе» (1926), «Прыгранічны манастыр» (1930), «Званкі» (1931), «Рузікі» (1932), «Мюдаўская ноч» (1934), аповесці «У іхнім доме» (1929), раманаў «Сын» (1929), «Салаўі святога Палікара» (1940). У сааўтарстве з Н. Гарнічам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935).

Вядомаць да Р. Мурашкі прыйшла пасля рамана «Сын» (1929), дзе пісьменнік апісвае падзеі напярэдадні рэвалюцыі 1905 года. Галоўны герой — вясковы хлопец, які трапіў у горад, ператвараецца ў пралетара-рэвалюцыянера, вядома, у цэнтры ўвагі кіруючая роля бальшавікоў. Раман, з сакавітай народнай мовай і цікавымі гістарычнымі эпізодамі стаў адным з папулярных і заняў адно з значных месцаў у беларускай савецкай літаратуры. Творы Р. Мурашкі пачалі часта з'яўляцца ў перыядычным друку.

У аповесці Б. Мікуліча «Цяжкая гадзіна» Р. Мурашка выведзены ў вобразе пісьменніка Рыгора Цярэшкі.

Назад