Поиск по сайту:

Slim watches are very popular among non-watch folk due to their visual benefits and lots of fashion brands are pushing out pieces of junk in these thin packages to cater to those desires. When I was newer to best swiss watches replica I wasn't particularly into the more traditional brands like Seiko as their popular models all seemed to be quite thick for my thin wrist. It's nice to see them trying something new with this model, perhaps they can capture some of that audience?
Погода Слуцк
Информация сайта pogoda.by

Добро пожаловать в литературное кафе. Располагайтесь поудобнее. Кофе? Чай? Еще что-нибудь? Хорошо, сейчас будет. Предлагаем вам произведения наших писателей-земляков. Читайте и наслаждайтесь.

ОПРОС

Какую литературу вы читаете?

художественную
научно-популярную
справочную
периодические издания
не читаю

 

Алешка Антон

(1.02.1913-13.09.1971)

беларускі пісьменнік

 

Нарадзіўся ў вёсцы Балотчыцы ў сялянскай сям’і. Юнацкія гады прайшлі ў Слуцку, дзе ў 1931 годзе скончыў двухгадовыя курсы пры Слуцкім педагагічным тэхнікуме. Чатыры гады настаўнічаў у мястэчку Лапічы Асіповіцкага раёна і адначасова займаўся літаратурнай дзейнасцю. Першае апавяданне «Песні восені» было надрукавана ў часопісе «Беларусь калгасная» ў 1932 годзе. У 1935 годзе Алешка паступіў у Варонежскі медыцынскі інстытут, але праз год з першага курса быў мабілізаваны і паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С.М. Кірава ў Ленінградзе. У час вучобы працягваў пісаць. У 1938 годзе ў часопісе «Полымя» надрукавана яго аповесць «Маладосць» і шэраг апавяданняў з жыцця беларускай вёскі.

Вучобу ў акадэміі скончыў напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны і як выпускнік трагічнага 1941 года адразу трапіў на фронт. Спачатку ваяваў на Заходнім, потым – на 3-м Беларускім франтах у якасці старшага ўрача 523-га авіяцыйнага знішчальнага палка славутай 303-й авіяцыйнай дывізіі пад кіраўніцтвам генерала Г.Н. Захарава, у складзе якой знаходзілася французская эскадрылля «Нармандыя-Неман». Пра замацаваную крывёю дружбу савецкіх і французскіх лётчыкаў, пра іх баявыя справы напісаў празаік у рамане «Дарогі без слядоў».

Сталай літаратурнай працай Антон Алешка заняўся толькі пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, працягваючы служыць урачом у часцях знішчальнай авіяцыі (звольніўся з арміі ў 1963 г.). У 1949 годзе ён выдаў аповесць «Раніца». Потым адна за другой выходзяць кнігі «Іх першых вітае сонца» (1957), «Пяць сутак» (1959), «Над намі мільён вышыні» (1965), раман «Дарогі без слядоў» (1969), кніга выбраных твораў «Неба на замку» (1974). Героі твораў Антона Алешкі ў большасці сваёй – ваенныя лётчыкі.

У апошні час працаваў над раманам «Крылатае племя». Заўчасная смерць пісьменніка абарвала работу, раман застаўся незакончаным. Але ён мае бясспрэчную гістарычную і літаратурную каштоўнасць.

Мужнасць ваенных дзён і пасляваенная праца Антона Алешкі былі адзначаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны ІІ ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Назад