Поиск по сайту:

Погода Слуцк
Информация сайта pogoda.by

Уладзіміру Ліпскаму – 80




ОПРОС

Какую литературу вы читаете?

художественную
научно-популярную
справочную
периодические издания
не читаю

Уладзіміру Ліпскаму – 80

Рэспубліканская акцыя “Уладзіміру Ліпскаму – 80” прысвечаная 80- гадоваму юбілею дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага. Арганізатары акцыі: Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізованая сістэма дзіцячых бібліятэк г.Мінска”, рэдакцыя часопіса “Вясёлка”.

Уладзімір Сцяпанавіч – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” і “Буся”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, лаўрэат прэміі часопіса “Вясёлка” імя В. Віткі. Усё сваё свядомае жыццё Уладзімір Сцяпанавіч прысвяціў дзецям! Яго мастацка-дакументальныя аповесці, эсэ, нарысы, апавяданні ўключаны ў вучэбныя праграмы школ.

У рамках акцыі пройдзе конкурс малюнкаў па творчасці У. Ліпскага “Верны сябар дзяцей”. Паважаныя чытачы, дзіцячая бібліятэка чакае вашы малюнкі па творах Уладзіміра Ліпскага. Дасылайце па адрасу: г. Слуцк, вул. Капыльская, 2 А.