Поиск по сайту:

Slim watches are very popular among non-watch folk due to their visual benefits and lots of fashion brands are pushing out pieces of junk in these thin packages to cater to those desires. When I was newer to best swiss watches replica I wasn't particularly into the more traditional brands like Seiko as their popular models all seemed to be quite thick for my thin wrist. It's nice to see them trying something new with this model, perhaps they can capture some of that audience?
Погода Слуцк
Информация сайта pogoda.by

Пясняр шыпшынавай краіны




ОПРОС

Какую литературу вы читаете?

художественную
научно-популярную
справочную
периодические издания
не читаю

Пясняр шыпшынавай краіны

15 ліпеня споўнілася б 120 гадоў вядомаму беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, крытыку Уладзіміру Мікалаевічу Дубоўку (1900–1976). Малая радзіма паэта – вёска Агароднікі цяперашняга Пастаўскага раёна. “Нядрэнную пачатковую адукацыю” будучы паэт атрымаў у Манькавіцкай народнай школе, куды яго адправілі ў няпоўныя шэсць гадоў, бо меў здольнасці да навукі і ўжо ўмеў чытаць, там ён правучыўся пяць гадоў. У 1912–1914 гг. будучы паэт вучыўся ў Мядзельскім двухкласным вучылішчы. Яго маці добра ведала беларускую мову і, нягледзячы на тое, што сям’я пераехала на сталае жыхарства ў Маскву, размаўляла толькі па-беларуску. “Я ніколі не вучыўся ні ў якіх беларускіх школах, усё маё веданне беларускай мовы – ад маці і з вёскі. Вось чаму я маю поўную падставу называць беларускую мову – матчынай мовай”, – пісаў Уладзімір Дубоўка ў сваёй аўтабіяграфіі “Мой жыццяпіс”.

Лёс паэту выдаўся нялёгкі. Ён вынес на сваіх плячах увесь свінцовы цяжар і ўсю жорсткую рамантыку свайго часу. Уладзімір Дубоўка стаў легендай яшчэ пры жыцці. “Пушкін, я перад табой толькі Дзяржавін”, – так казаў маладому Дубоўку Янка Купала. Адна за другой выходзяць яго зборнікі. А потым дваццаць сем шматпакутных гадоў выгнання, абсалютнай творчай ізаляцыі. Кнігі паэта былі знішчаныя з бібліятэк, у тым ліку і прыватных, ліквідаваныя са школ. Пасля рэабілітацыі ў лістападзе 1957 года Уладзімір Дубоўка жыў у Маскве.

Перажытае адлюстравана ў паэтыцы Уладзіміра Дубоўкі:
сціплая кветка шыпшыны, якая традыцыйна ўпрыгожвала беларускія вясковыя і прыгарадныя сядзібы, стала сімвалам айчыны.